Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Літаратурна-творчае аб'яднанне

Літаратурна-творчае аб’яднанне “Гасцінец”

Дэвіз:  Ад “Гасцінца” да Парнаса – вось такая ў нас задача!

Кіраўнік: Гладкая Ірына Генадзьеўна

Куратар: Сокал Аксана Мечыславаўна


 

Поэтические чтения

В рамках празднования 220-летия со дня рождения Ф.И.Тютчева в Х классе прошли поэтические чтения «Поэт гармонии и красоты», посвященные любовной лирике поэта. Непревзойденный мастер поэтического слова, Федор Тютчев умел любить без остатка Любовная лирика отразила его личную жизнь, полную страстей, трагедий, разочарований. Учащиеся познакомились с адресатами его любовной лирики. Эмоционально и проникновенно прозвучали в исполнении учащихся стихи «Я вас любил…», «О, как убийственно мы любим…», «Я очи знал, – о, эти очи!», «Она сидела на полу и груду писем разбирала…» и другие, был прослушан романс «Я вас любил…», который никого не оставил равнодушным.

  1. Анісімава Марына
  2. Арлова Лілія
  3. Брухан Кацярына
  4. Буцневіч Валерыя
  5. Вайдылевіч Мілана
  6. Клінцэвіч Ульяна
  7. Мялешка Іван
  8. Стрэха Дар’я
  9. Хімарода Паліна
  10. Шустоўская Дар’я

          Пустота

Пустая голова, нет мыслей в ней:

Она всё бросила, дурная, с горя.

Нет вдохновенья, счастья, нет идей –

Покоятся они на дне шального моря.

 

Бушуют волны глупых чувств:

Отчаянья, печали, грусти, гнева.

Спокойствия чуть слышен мерный хруст,

И крик души, гремя, пронзает небо.

 

И крошится на части небо, облака.

Надежда, радость, вера – всё сломалось!

Смотрю спектакль я безумия пока,

Но лишь последняя глава осталась.

 

И ждать конца совсем не интересно –

После него лишь пустота,

И это всем известно...

  

 

Витраж осени

 

Осени витраж я вижу за окном.

Забыла она краски бледные свои

И заставляет меня думать об одном:

Открытыми всегда держать глаза мои.

 

Рассеянный чуть облаками солнца свет

На небе синем, нет, на голубом,

Так украшает золото деревьев цвет

И трав стареющую зелень за окном.

 

Не дует ветер, даже лёгкий.

Не портит он картины той,

В которой глаз даже не очень зоркий

Невольно восхитится красотой.

 

Из вида этого сочится старина,

И не хочу я видеть витража осколки.

Пусть не кончается это мгновенье никогда,

И не подует ветер, даже самый лёгкий.

                     

 

          Поры года

 

Вот пришел конец зимы,

Пропадают холода.

И приходит к нам уже

Разноцветная весна.

 

А весна-то не одна,

Она друзей с собой взяла.

И своим теплом красна

От зимы нас всех спасла.

 

Но вот прошла весна,

И тепло свое унесла.

А на смену ей пришла

Уже новая пора.

 

Это лето к нам пришло,

Солнце жаркое принесло.

И про ягоды не забыло,

Нам в лукошко положило.

 

А на пороге осень уже стоит

И деревья золотит.

Урожаем нас одарила,

В школу снова возвратила.

 

А потом и зимушка пришла

Белоснежная краса.

Все вокруг посеребрила

И Новый год нам подарила.

        

Пасланне ветэрану

 

Што вызначае лёс чалавека? Унутраная сіла, якая дапамагае пераадольваць цяжкасці? Рок, выпадак, мэтанакіраванасць?  Сёння я магу з адказнасцю сказаць: усе гэтыя складальнікі, перамешаныя  ў  нейкі эліксір, упітвае чалавек з дзяцінства  з сям'і.

Чалавекам, у лёсе якога спляліся ўсе гэтыя якасці, з'яўляецца мой прадзядуля Аляксей Іванавіч  Бабко. І сёння, у год святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі,  я звартаюся да яго у сваім лісце .

Вітаю цябе, мой знаёмы і незнаёмы прадзядуля Аляксей!  Кажуць, што я вельмі падобны на цябе: такая ж усмешка, колер валасоў, уменне прымаць рашэнні і адказваць за свае словы. Ведаю, што ў цяжкі для краіны час ты зрабіў свой выбар: дабравольцам адправіўся на фронт летам 1941 года. Такі лёс маладых юнакоў, якім дасталася нялёгкая доля: непамерны груз вайны лёг на іх плечы.  А  пасля, як у кінафільмах пра вайну, сям'я чакала тваіх лістоў.  Яна жыла імі!  Чакалі ўсе: дзеці-пагодкі (васьмі і сямі гадоў дзяўчынка і хлопчык), жонка, бацькі, родзічы і вяскоўцы.  Пра апошняе пісьмо з фронту ведалі таксама ўсе. Ляцела яно да бацькоў з 3-га Беларускага. Пісаў пра хуткую перамогу, пра сяброў і пра бой, да якога рыхтаваўся, нібы адчуваючы, што ён будзе апошнім. "Дарагія бацькі, благаславіце, ідзем у страшны бой", - гэтыя радкі з апошняга ліста  ў нашай сям'і ведаюць усе. Доўгі час ён ляжаў за шклом ля абразоў і заставаўся адзіным напамінам пра цябе. Ты  загінуў  пад Кёнігсбергам зімой 1945 года. Быў куляметчыкам і ганарыўся гэтым.  Зараз я ведаю, якой цаной была атрымана перамога і чаму так важна было ўзяць штурмам гэту непрыступную, як казалі фашысты, крэпасць. Мае родзічы не аднойчы былі на месцы, дзе ты знайшоў апошні прытулак. Звычайны абеліск з чырвонай зоркай наверсе і восем прозвішчаў, сярод якіх і тваё: Бабко Аляксей Іванавіч. Тысячы такіх абеліскаў параскіданы па зямлі паслы вайны як сведкі страшных падзей, якія ніколі не павінны паўтарыцца.

Гляджу на твой адзіны фотаздымак і мару: ты вярнуўся з вайны, дачакаўся ўнукаў, праўнукаў. Расказваеш нам, якім коштам здабыта перамога. Уяўляю, як мы з табой ідзём па мінскіх вуліцах 9 Мая.  Я  трымаю цябе за руку,  і мы ўсміхаемся аднолькава, разумеем адзін аднаго без слоў, бо ці можа быць па-другому:  я ж твой праўнук!  На тваіх грудзях блішчаць медалі, і я бачу, як пазіраюць і зайздросцяць  мне мае равеснікі.                                                                                                      

Свет адзначае 75-годдзе Вялікай Перамогі. Гэта і твая Перамога!  Дзякуючы ветэранам і тым салдатам і афіцэрам, што не вярнуліся з вайны, мы маем Мір.  Чытаю пра Вялікую Айчынную вайну, і пачуццё павагі і ўдзячнасці, нібы хваляй, накрывае мяне.  Хочацца крыкнуць моцна-моцна на ўвесь свет: " Слава Вам, дзяды і прадзеды, Пераможцы, на долю якіх выпалі суровыя выпрабаванні! Слава Вам, ветэраны! Слава Вам, салдаты, што аддалі сваё жыццё за нас!"

Кажуць, што людзі  жывуць, пакуль іх помняць. Прадзядуля, ведай, я вырасту і з гонарам буду расказваць пра цябе сваім дзецям, унукам, яны - сваім, а тыя - сваім... І так будзе вечна. Бо мы, людзі, якія павінны захаваць мір.

Зараз другі час, другія людзі, але абавязак і гонар, любоў і адданасць сваёй зямлі ніхто не адмяняў. Так думаюць тыя, хто прыйшоў з вайны, так думаем  і мы, маладое пакаленне. Ведай, прадзядуля, я твая надзея, і дай мне сілы быць падобным ва ўсім на цябе!

Літаратурна-творчае аб'яднанне “Гасцінец” (далей – Аб’яднанне) ёсць добраахвотнае аб'яднанне, створанае пры дзяржаўнай установе адукацыі   “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа аг. Чачкава”  з мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.

 

Асноўныя мэты Аб'яднання

  1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.
  2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў

     творчых конкурсах, праектах, форумах.

  1. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

 

Задачы

1. Арганізацыятворчай дзейнасці навучэнцаў.

2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых

    мерапрыемстваў розных формаў.

3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.

4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і

    празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.

5.Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі,  

    папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.

6. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.

 

Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі

1.Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні ўстановы адукацыі , якія прызнаюць

   палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.

2.Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў,

   прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і

   арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.

3.Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і

    задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну,   

    удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.

 

Формы работы Аб'яднання:

  • тэарэтычныя заняткі;
  • практычныя заняткі;
  • вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
  • выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
  • творчыя вечары;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
  • творчыя і даследчыя работы;
  • літаратурныя гульні, віктарыны, КВНы;
  • літаратурна-музычныя вечары;
  • паэтычныя фестывалі;  
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • выступленні членаў Аб'яднання ваўстанове адукацыі;
  • творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
  • урокі літаратурнага майстэрства;
  • сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі;заняткі па літаратурнаму майстэрству;
  • абмеркаванне ўласных тэкстаў;
  • вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.

 

У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:

- бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,

- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,

- набудуць навыкі выразнага чытання,

- асвояць асновы вершаскладання,

- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,

- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,

- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.

 

Парадак працы

     Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.

     План работы будуецца на аснове плана работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама, метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

    Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.

   Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.

     Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама.

     Пасяджэнні Аб’яднання  праводзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.

 

 Парадак уступлення ў Аб’яднанне

      Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 8-11 класаў установы адукацыі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або проста якія цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі і работнікі бібліятэкі.

      Для ўступлення ў Аб’яднанне неабходна запоўніць картку рэгістрацыі членаў літаратурна-творчага аб’яднання “Гасцінец”.

 

Органы кіравання Аб’яднаннем

    Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі   “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа аг. Чачкава”, які назначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

     У задачу куратара ўваходзіць:

• арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння Аб’яднання з метадычным

  аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, з бібліятэкарам

   школы;

• каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым

   Палажэннем;

• ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з

  членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;

• падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах

  розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);

• распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых

  справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;

• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з

  Кіраўніком;

• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

    Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, які штогод выбіраецца з ліку членаў Аб’яднання адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў, тэрмінам на адзін год.

   У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:

• кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым

   Палажэннем;

• каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу

  Аб’яднання;

• распрацоўка плана работы Клуба і падрыхтоўка штогадовых справаздач

  аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем

  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

          • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;

          • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

Правы і абавязкі членаў Аб’яднання

Члены Аб’яднання маюць права:

  • прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;
  • абіраць і быць абраным на пасаду Кіраўніка Аб’яднання;
  • ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;
  • атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;
  • выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;
  • ўносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;
  • ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;
  • мець уласнае меркаванне, публічна яго агучваць і абараняць сваю пазіцыю;
  • свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;
  • шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;
  • бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;
  • выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;
  • публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;
  • павышаць ўзровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;

Члены Аб’яднання абавязаны:

  • ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • імкнуцца да творчага росту;
  • не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карыслівых мэтах;
  • строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;
  • актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад  Аб’яднаннем;
  • рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;
  • выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;
  • выконваць існуючыя правілы і традыцыі Аб’яднання;
  • беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;
  • паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.

Дакументацыя Аб’яднання

  • Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Гасцінец”
  • План работы Аб’яднання на год.
  • Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.
  • Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.
  • Карткі рэгістрацыі членаў Аб’яднання.
  • Журнал уліку мерапрыемстваў.